Апладысменты і дыпломы – чачаранам

DSC_0026У каторы раз юныя чачаране пацвердзілі сваё першынства і творчыя здольнасці.

На мінулым тыдні нашы рабяты заваявалі адразу некалькі перамог і прывезлі шмат узнагарод і дыпломаў. Так, ганаровае першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе «Добры дзень, свет!»  у намінацыі «Вакальная творчасць» па праву дасталося вакальнаму ансамблю ўзорнай эстраднай студыі «Дзеці сонца» раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якім ужо шмат гадоў кіруе Таццяна Асадчая. Песні «Свет без вайны » і «Давай навучымся лётаць» уразілі журы і сэнсавай нагрузкай, і манерай выканання. А вучні аб’яднання па інтарэсах «РАКУРС» (кіраўнік Анатоль Гурынаў) гэтай жа ўстановы адукацыі сталі другімі ў намінацыі «Казка booktrailer», дзе былі прадстаўлены сюжэтныя відэаролікі працягласцю да трох хвілін на тэматыку беларускіх народных і сучасных казак, легенд, міфаў, фэнтэзі і інш., з арыгінальнай аўтарскай апрацоўкай.

DSC_0044Не з пустымі рукамі вярнуўся з Гомеля выхаванец аб’яднання «Бірулькі» Павел Берднікаў – чытальнік узнагароджаны Дыплом за 3 месца: хлопчык прадэкламаваў верш «Калі б я быў дарослым».

Аднак гэта яшчэ не ўсе перамогі юных жыхароў Чачэршчыны. Свае тэатральнае майстэрства даказала вучаніца Камуна-Ленінскай школы Вікторыя Струкава, якая стала трэцяй у намінацыі

«Тэатральная творчасць» ва ўзроставай катэгорыі ад 14 да 18 гадоў. Яе мастацкае слова было ацэнена годна, бо дзяўчынка не проста чытала са сцэны, а дэманстравала аўтарскія творы. Рыхтавала канкурсантку да спаборніцтва настаўніца Тамара Івалгіна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика