Сяброўства не мае мяжы

IMG_2779Творчая сустрэча з песнямі і добрым поціскам рукі адбылася нядаўна на базе нашага раёна.

Галоўнай мэтай мерапрыемства сталі абмен вопытам і наладжванне мастоў сяброўства паміж чачэрскім і буда-кашалёўскім цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Фальклорны калектыў «Вяснянка» з ліку наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту прыехалі ў Чачэрск, каб паказаць сваё сцэнічнае майстэрства і падзяліцца формамі культурна-масавай работы. Трэба адзначыць, што выступленне артыстаў, самай «маладой» з якіх крыху за 60, уразіла эмацыянальным пасылам, навізной рэпертуару і сілай голасу. Мастацкі кіраўнік гурта Андрэй Батаеў (на фото) здолеў зацікавіць жанчын, дапамог раскрыць талент і здольнасці. Загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі буда-кашалёўскага ТЦСАН Ірына Куніца адзначыла, што такія абменныя канцэрты яшчэ больш аб’ядноўваюць людзей і даюць стымул на жыццё. Са свайго боку дырэктар чачэрскай установы Аляксандра Бацанава выказала ўдзячнасць за супрацоўніцтва і паабяцала сустрэцца ў наступны раз на тэрыторыі нашых суседзяў.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика