Чачаране святкавалі Вадохрышча

Праваслаўнае свята Вадохрышча прынесла ў сэрцы людзей новую надзею на добрае здароўе, дабрабыт і жыццё светлае. А падмацаваць гэту веру кожны прыхаджанін мог, прыйшоўшы ў чацвер на ранішнюю малітву.
Пасля богаслужэння па традыцыі адбыўся хрэсны ход да в.Святое, каб жадаючыя маглі ажыццявіць святое амавенне ў купелі. Давалі нырца з галавой у сцюдзёнай пельцы мужыкі і жанчыны, хлапцы і дзяўчаты, малыя і дарослыя. Вялікая вера ў тое, што вада дапаможа падтрымліваць арганізму добры стан і выдатнае самаадчуванне на працягу ўсяго года падштурхоўвала чачаран. Тройчы наклаўшы на сябе крыж, яны смела сігалі з берага ў ледзяную глыбіню. Адбывалася духоўная і, разам з тым, відовішчная дзея духоўнага ачышчэння і фізічнай закалкі. Няхай сіла Гасподняя будзе з намі!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика