МУЗЫКА НАС ЯДНАЕ

Выхаванка дзіцячай школы мастацтваў Паліна Острыкава стала лаўрэатам другога Міжнароднага конкурсу камернай музыкі.
Нядаўна ў г. Гур’еўску Калінінградскай вобласці Расіі адбыўся другі Міжнародны конкурс камернай музыкі, удзел у якім прымалі юныя музыканты з Літвы, Беларусі і Расіі. Не першы раз у спаборніцтве талентаў удзельнічаюць чачаране, бо сувязь паміж братамі-славянамі не могуць парушыць межы. І такое супрацоўніцтва не толькі вызначае лепшых музыкантаў, але і вучыць беларускіх і расійскіх хлопчыкаў і дзяўчынак шчыраму сяброўству.
Прыемна адзначыць, што выступленне выхаванкі дзіцячай школы мастацтваў Паліны Острыкавай у намінацыі «Акампанемент» (музычны настаўнік А.С. Басаргіна), ілюстратарам якой была Вікторыя Чулкова, ігра на цымбалах, (музычны настаўнік А.А. Паніматка) адзначана па заслугах. Дзяўчынкі ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені і Ганаровай граматай за ўдзел у конкурсе ў якасці саліста адпаведна. Акрамя ўзнагарод і каштоўных падарункаў Паліна і Вікторыя прывезлі дадому шмат добрых уражанняў. Арганізатары мерапрыемства таксама адзначылі і стараннасць настаўнікаў школы мастацтваў пры падрыхтоўцы дзяўчат да ўдзелу ў конкурсе: ад імя главы муніцыпальнага ўтварэння г. Гур’еўска ўстанове адрасаваны падзячны ліст.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика