Отар сабраў удзельнікаў раённых “Дажынак”

Раённае свята «Дажынкі» ў чарговы раз сабрала працаўнікоў сяла. Віншавалі перадавікоў у аграгарадку Отар.

Гэта цэнтральная сядзіба аднайменнага сельгаспрадпрыемства. У ім першымі скончылі гарачую пару, намалацілі 7231 тону зерня, атрымалі самую высокую ў раёне ўраджайнасць 47,7 цэнтнера з гектара. За сезон пяць экіпажаў з шасці, задзейнічаных на жніве, намалацілі больш за тысячу тон. І гэта толькі частка прычын, па якіх раённае свята праводзілі ў згаданым населеным пункце.

Раздзяліць прыемныя моманты з віноўнікамі ўрачыстасці сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, з’ехаліся сюды прадстаўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў і іншых арганізацый раёна. Ды не толькі яго. У ліку ганаровых гасцей – старшыня райвыканкама Уладзімір Краўчанка, намеснік генеральнага дырэктара Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната Іван Астаповіч, намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна і іншыя. З рук Уладзіміра Мікалаевіча па традыцыі атрымалі кветкі і каштоўныя падарункі пераможцы «Жніва–2016». Таксама дзякавалі ўсім удзельнікам кампаніі выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сяльгасхарчу Мікалай Міхалкоў, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Цімафей Чарнянкоў і іншыя. Як ужо адзначалася, асноўны склад перадавікоў – прадстаўнікі ААТ «Отар». Але разбавілі гэтую кампанію малады камбайнёр з КСУП «РоўкавічыАгра» Антон Бублікаў і машыніст зернетока з ААТ «Звязда» Дзяніс Карнеенка. Лепшымі прадстаўнікамі інжынернай і агранамічнай службы таксама прызнаны працаўнікі «Отара» Аляксандр Баранаў і Юрый Батракоў. Аднак словы падзякі гучалі не толькі пералічаным, а ўсім, хто так ці інакш збіраў зерне да агульнага караваю. А пераможцы раённага спаборніцтва да таго ж атрымалі неблагую падтрымку – грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Адзін з іх паднеслі артысты.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика