“ДАРАЖЫЦЬ ПЯВУЧЫМ ГУКАМ КОЖНЫМ”

Вельмі цікавае і насычанае мерапрыемства правялі на мінулым тыдні дзеці і настаўнікі Камуна-Ленінскай школы. На закрыццё месячніка рускай і беларускай мовы і літаратуры адбылося моўнае свята “Русский и белорусский – языки-братья”. Школьнікі чыталі вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў – Пімена Панчанкі, Максіма Багдановіча, Цёткі, Сяргея Грахоўскага і інш. У школу былі запрошаны мясцовыя паэты, салісты Залескага народнага хору. Вядучай свята была настаўніца беларускай мовы і літаратуры, носьбітка традыцыйнай спадчыннай культуры Ніна Іванаўна Ключынская, якая правяла прысутных па старонках гісторыі беларускага слова. За актыўны ўдзел у месячніку, за перамогі ў конкурсах і віктарынах, а іх было шмат: “круглыя сталы”, конкурс дыктантаў і перакладчыкаў, лінгвістычнае свята, былі ўзнагароджаны вучні школы Ганаровымі граматамі і падарункамі. У ходзе мерапрыемства дзеці яшчэ раз мелі магчымасць пачуць любімую матчыну мову і сутыкнуцца з яе каларытам і прыгажосцю. А цяпер у школе рыхтуюцца да новых цікавых святаў – 8 сакавіка і Тыдня нямецкай мовы. Яны, спадзяемся, пройдуць цікава і з карысцю.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика