Такі чачаранін на ячмені і каву вырасціць

Беляев Женя.

Яўген Бяляеў нарадзіўся і жыве ў горадзе, але і душа, і думкі, і яго намеры – там, на хлебных сотках і каля хатняй птушкі.

Задумка набыць дачны ўчастак непадалёк ад раённага цэнтра здзейснілася ў 2008 годзе. І вось кожны дзень адным з напрамкаў нашага земляка стала сцяжынка да Кавалёва Рога. Тут, на беразе Чачоры, развярнуў сваю гаспадарку дбайны гараджанін. Займеў гектар урадлівай глебы і засеяў яе зернем і бульбай. Пабудаваў цёплыя памяшканні для парсюкоў і птушак, абнавіў пладовы сад, пабудаваў гараж для захавання сельскагаспадарчай тэхнікі – Яўген мае ў наяўнасці два трактары МТЗ-82.

Безумоўна, без жаночай рукі і трапнай парады справіцца з вясковым клопатам проста немагчыма. Таму заўсёды побач жонка Галіна: прыгатаваць, прыбрацца, прапалоць, накарміць. Сабраны ўраджай часткова кансервуецца, раскладваецца па паліцах, хаваецца ў падполле, рэшткі ідуць на продаж. І гэтыя бясконцыя гадавыя цыклы неадкладных і першачарговых работ зацягваюць, вабяць і падштурхоўваюць. Такі падыход да жыцця – правільны, і пазіцыя – гаспадарская. У руплівага нават на калоссях ячменю нават кава вырастае.

 

 

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика