Выхаванне прыгожым

IMG_5278У каторы раз перад наведвальнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва прадстала знаёмая фігура чалавека са скрыпкай – гэта Роберт Рыбянчанка далучае да класічнай музыкі моладзь Чачэрска.
На гэты раз канцэрт быў прымеркаваны да прафесійнага свята – Дня работнікаў культуры. Паказаць усю прыгажосць сюіт, сімфоній і прэлюдый, заінтрыгаваць слухача сілай і тонкасцю гучання інструмента, навучыць разумець і правільна ўпрымаць пачуцці аўтара і тое, што ён хацеў сказаць праз музыку – галоўная мэта скрыпача. На гэты раз Роберт запрасіў у «кампаньёны» калег з дзіцячай школы мастацтваў: Таццяна Станкевіч з выхаванцамі, Аляксей Кулеш з гітарай разбавілі сольную праграму артыста. Выступленне валанцёраў рабятам спадабалася, што пацвердзілася іх моцнымі дружнымі апладысментамі. Музыка выратоўвае ад суму і настройвае на добры лад. Любіце і шануйце высокае мастацтва!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика