Талент і душэўны палёт чачэрскай артысткі

Сотник.Такога моцнага хвалявання, як перад выхадам на публіку, памочнік выхавацеля дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Жана Сотнікава не адчувае больш нідзе. Хоць і спявае на чачэрскай сцэне дзевяць гадоў, кожны раз цела ахоплівае ўнутраная дрыготка і трапятанне.
Дзяцінства жанчыны прайшло ў баранавіцкай школе-інтэрнаце. Магчыма ад таго, што сэрцу не хапала матчынай пяшчоты і пацалункаў, асалоду душы малая дзяўчынка шукала ў творчых стасунках, імкнулася зацвердзіцца і паказаць сябе свету як асоба, марыла аб невялікай радасці духоўнай уцехі, хацела быць патрэбнай і жыць напоўнена. Надта любіла ўрокі спеваў, адной з першых прасілася да мікрафона на шматлікіх культурных мерапрыемствах. І потым, калі набіралася ведаў у вучылішчы будаўнікоў, а затым 13 гадоў з кельняй і фарбай набліжала ўрачысты час наваселля шчаслівых кватэраздымшчыкаў, працягвала займацца любімым захапленнем і праз спеўнае мастацтва праслаўляла хараство прыроды, глыбіню чалавечых пачуццяў, прагу да жыцця, абуджала ў слухача веру ў шчырасць учынкаў і непрадбачнасць лёсу, языком мінора расказвала аб непаўторнасці родных краявідаў і святасці мацярынства.
У 2000 годзе Жана Сотнікава прыехала на пастаяннае месцажыхарства ў Чачэрск, прыхапіўшы з сабой палкае жаданне спяваць і несці людзям святло мастацтва. Таму, калі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Чачэрцы» Ірына Курдзюмава запрасіла ў калектыў, адразу пагадзілася і стала піянерам новага саставу. З таго часу дзе толькі не прымала апладысменты ўдзячных аматараў музычна-песеннай творчасці, якімі шляхамі-дарогамі не кідала яе пястратыя займальная канцэртная дзейнасць. Не адмаўляецца прыняць удзел і ў святочных мерапрыемствах сваёй дашкольнай установы адукацыі, не раз была пераможцам раённых творчых конкурсаў, дзе выступала разам з дочкамі. Пад промнямі рампы шукае вочы, ловіць дыханне тых, дзеля каго яе старанні.
Абаяльная, прыцягальная, адкрытая і шчодрая на ўсмешку, яна тонка адчувае прыгожае і перадае душэўныя ўражанні сілай свайго голасу і ўнутраным парывам, атрымліваючы ад гэтага вялікае задавальненне і спасылаючы навокал станоўчы зарад эмоцый. Глядзець і слухаць яе – адно блажэнства.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика