Чачэрскія валанцёры наведалі выхаванцаў дзіцячага прытулку

брсмЗ дабрачынным актам у рамках акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» наведаліся да выхаванцаў Отарскага сацыяльнага прытулку ўдзельнікі валанцёрскага руху «Добрае сэрца» і актывісты райкама раённай маладзёжнай арганізацыі, якія правялі тут працоўны дэсант: пафарбавалі альтанкі, арганізавалі з дзецьмі забаўляльныя гульні і падаравалі рабятам канцылярскія прыналежнасці, сабраныя калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў Чачэршчыны. У той святочны дзень наведаліся да малышоў і работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва з аналагічнай місіяй. Такім чынам, сацыяльныя сіраты не засталіся без увагі сваіх старэйшых таварышаў.
Сяргей ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика