Чачэрскія сяльчане паважаюць парадак

IMG_7026

Цяжкасці і капрызы жыцця могуць сапсаваць настрой, парушыць планы, але не ў сілах надламіць дух і пазбавіць надзеі. Так палічыў жывёлавод КСУП «Батвінава» Іван Самусеў і ўзяўся за тапор, каб вярнуць да жыцця пашкоджанае пажарам жытло.

Паўтара года таму мужчына купіў хату ў в.Ветвіца і разам з сям’ёй адсвяткаваў наваселле. Не паспелі яны з жонкай памыць рукі пасля паклейкі шпалер, як раптоўна полымя ахапіла сцены і дах. Давялося зноўку пачынаць рамонт. І хаця работы ў самым разгары, фасад дома ўжо прыбраўся ў каляровы тон сонейка і сакавітай атавы, а пад вокнамі «распушылі» зялёныя косы даўганогія пальмы. Вядома, каб давесці будаўніцтва да канца, патрэбны і грошы, і час, чаго ў бацькі пецярых дзяцей ой як не хапае. Але гэта акалічнасць не паўплывала на той факт, што сярод іншых пабудоў пацярпелая ад агню хатка Івана Трафімавіча самая прывабная воку. З кожным днём яна ўсё святлей і ўтульней. Вядома ж, тут жыць і расці малым гарэзам, сынкам ды дочкам, а для іх не грэх і пастарацца.

 

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика