Акцыя «#Маёйкраіне» пачынаецца на Гомельшчыне

маей-краине-в-кр-31З мэтай прыцягнення грамадзян, у першую чаргу моладзі, да канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганды інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацавання пазітыўнага іміджу Беларусі, з мая па верасень бягучага года ў Гомельскай вобласці праводзіцца акцыя “#МАЁЙКРАІНЕ”. У гэты час плануюцца штомесячныя творчыя канцэрты на адкрытых пляцоўках усіх раёнаў вобласці і г.Гомель з прэзентацыяй акцыі і асвятленнем іх у сродках масавай інфармацыі. Тэлерадыёкампанія “Гомель” будзе праводзіць штотыднёва бліц-апытанне жыхароў вобласці і размяшчаць сюжэты ў сетцы Інтэрнет. У афіцыйнай групе “#МАЁЙКРАІНЕ” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” адбудзецца публікацыя фотаздымкаў і відэаматэрыялаў па наступных тэмах: “Маёй краіне – мая павага”, “Маёй краіне – мой поспех”, “Маёй краіне – мае добрыя справы”.
Заключным мерапрыемствам акцыі стане дабрачынны гала-канцэрт у г.Гомель “Прысвячаю табе, Беларусь!” з удзелам лепшых творчых калектываў вобласці, а таксама ток-шоу “Пушкіна,8”. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць “лайкаў” і галасоў каардынатараў і партнёраў акцыі, атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.
З палажэннем аб правядзенні акцыі “#МАЁЙКРАІНЕ” можна пазнаёміцца на сайце раённай газеты http://www.checherskivestnik.by
Прыміце актыўны ўдзел у акцыі, будзьце сапраўдным патрыётам сваёй краіны!

ПРАВИЛА ПРЕДОСТАВЛЕНИЯ МАТЕРИАЛОВ.

Для опубликования необходимо:

1. указать тему:

– «Маёй краіне – мая павага»

– «Маёй краіне – мой поспех»

– «Маёй краіне – мае добрыя справы»

2. указать место, где проходило мероприятие

3. указать участников

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» (далей – Акцыя) заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства.

Мэта Акцыі – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.»

Акцыя праводзіцца з мая па верасень 2016 года

Тэмы:

«Маёй краіне – мая павага»

Фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.

Мерапрыемствы:

• правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.;

• віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства;

• тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.

«Маёй краіне – мой поспех»

Вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны.

Мерапрыемствы:

• публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.).

«Маёй краіне – мае добрыя справы»

З’яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў.

Мерапрыемствы:

• дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі;

• добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.;

• пасадка дрэў, кветак;

• канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі);

• фотасправаздача аб добрых справах.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика