Пасхальны фестываль на Чачэршчыне запрашае

паоаеоЗаўтра аграгарадок Залессе зазвініць царкоўнымі званамі, у паветры смачна запахне пірагамі, на свята збяруцца праваслаўныя хрысціяне, каб урачыста і радасна адзначыць Вялікдзень.
Гаспадары і арганізатары гуляння сардэчна запрашаюць чачаран і гасцей краю на пасхальны фестываль «Светлае свята Вялікадня», які распачнецца а 11-й гадзіне раніцы. Тут можна будзе далучыцца да творчага спаборніцтва па роспісу яек, прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на дадзеную тэматыку, пераняць майстар-клас ад масцеравітых і ўмелых кулінараў. Для прысутных прадастаўляецца магчымасць пакаштаваць розных прысмакаў, запісаць рэцэпты прыгатавання булак, завітушак і бублікаў. Будзе арганізавана маляўнічая выстава-кірмаш атрыбутаў свята – кулічоў і абаранкаў. Самым яскравым момантам гуляння стане адкрыццё музея яйка, дзе можна ўбачыць нястрымную фантазію апантанай душы чалавека і яго бязмежны талент.
Ну, і як жа без песень, жартаў, смеху! Артысты прадставяць займальную канцэртную праграму з тэатралізацыяй, прыгаворамі і забавамі.
Дарэчы, для дзяцей прапануюцца атракцыёны, а дарослыя маюць шанец набыць на багатых прылаўках перасоўнага гандлю ўсё, што прыйдзецца па густу.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика