Пра жыццё – у вершах

d3e362197aДарога ў Чачэрск для мясцовага паэта Міхася Болсуна заўсёды ў радасць, бо вяртае яго ў гады дзяцінства.
Аб тым, як жыў «падранак вайны», пра што марыў і калі з’явіўся яго першы вершаваны твор, Міхаіл Міхайлавіч расказаў на днях вучням СШ №1 г.Чачэрска. За гадзіну сустрэчы член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў, Ганаровы грамадзянін Чачэршчыны паведаміў дзецям пра гады сваёй творчай дзейнасці, пра тое, як ён бачыць і перадае праз вершы вобраз цяперашняй моладзі. У рыфмаваных радках паэт не з нараканнем, а ў жартаўлівай форме, мякка ўказвае на недахопы выхавання некаторых юнакоў і дзяўчат. Дазваляе кожнаму паглядзець на сябе другімі вачыма, поўнымі жадання выправіцца і ісці далей па жыцці здаровымі фізічна, духоўна і маральна.
У працэсе гутаркі навучэнцы ўдасканалілі веды пра родную мову і яшчэ раз звярнулі ўвагу на яе мілагучнасць і прыгажосць. На развітанне Міхаіл Міхайлавіч перадаў у школьную бібліятэку кнігу аб вучоных-земляках «Чечерский след в науке» і шчыра пажадаў вучням і педагогам аптымізму і ўдачы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика