Дарогай жыцця па краіне

IMG_6729Трыццаць гадоў таму на тэрыторыях, забруджаных радыёнуклідамі, пачалі дзейнічаць сацыяльна-культурныя праекты «У будучае – з надзеяй» і «Раздвенская ёлка – нашы дзеці». Так загрукацела коламі на першых кіламетрах дабрачыннай акцыі Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця».
У гэты юбілейны год катастрофы на ЧАЭС традыцыйныя сустрэчы з вядомымі зоркамі эстрады адбудуцца ў 27-мі раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Гродненскай, Мінскай абласцей, а таксама на расійскай і ўкраінскай тэрыторыях, пацярпелых ад радыяцыйнага выбуху. У творчым марафоне прымуць удзел народны артыст СССР і Беларусі кампазітар Ігар Лучанок, народны артыст Эдуард Ханок, заслужаны калектыў краіны «Церніца», а таксама выхаванцы праекта Яўген Хаменка з Хойнікаў, Дзмітрый Шуканаў з Лельчыц, ураджэнка Слаўгарада Анастасія Купрыянцава і шматразовы чэмпіён Сусветнага чэмпіяната выканаўчага майстэрства 2010 года ў Галівудзе дзіцяча-юнацкі ансамбль народнага, эстраднага танца «Палеская зорачка».
Адметна тое, што на гэты раз у рамках праекта БРСМ і БФМ аб’явілі аб старце конкурсаў «Беларусь будучага вачамі дзяцей» і «Адраджаем родную зямлю». Найбольш яркія работы будуць прадстаўлены на тэматычным форуме 25 красавіка ў Хойнік

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика