Пра лёс і птушыныя спевы

IMG_3490Творчы вечар Валянціны Пранкевіч у раённай бібліятэцы быў прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі.
Першыявершаваныя радкі паэтэса напісала ў дзевяцігадовым узросце. У юнацтве зачытвалася класічнай літаратурай, свае пачуцці і перакананні адлюстроўвала ў творчасці. Валянціна Васільеўна выбрала прафесію рэжысёра, не адзін год аддала справе культуры, але зараз працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Чачэрскі веснік». Менавіта на Чачэршчыне ўраджэнка Кармянскага раёна пачала актыўна развівацца. У грамадзянскай лірыцы выказваецца даніна павагі абаронцам Айчыны, меркаванні аб выхаванні моладзі. Яе хвалююць гісторыя краю, захаванне традыцый, лёсы людзей. Шмат твораў прысвечана сямейнаму дабрабыту і дзецям. Калі сын і дочкі былі маленькія – для іх нараджаліся простыя забаўляльныя вершы, прыйшоў час вяселля – маці напісала своесаблівы гімн для маладых. «Для ўсіх маладых!» – удакладняе аўтар.
– Шмат добрых людзей былі побач.Сёння хочацца аддзячыць іх, – усміхнулася гаспадыня сустрэчы і ўручыла невялікія падарункі Любові Ермаковай, Ганне Сераговай і іншым. Прэзентам для бібліятэкі сталі газетныя матэрыялы аб лепшых людзях Чачэршчыны, гісторыі краю. Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Фенік адрасавала паэтэсе Падзяку.
Стваралі настрой таксама салісты раённага Дома культуры Аляксей Дзем’яновіч і Юлія Паціпка, вучні СШ№1.
Лідзія ХАРАШЫЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика