На сяўбу пры поўным «баявым»

IMG_3338Вось-вось на палях загудуць маторы земляробчай тэхнікі і над свежай раллёй закружаць шчаслівыя птушкі – ім будзе чым пажывіцца пасля сцюдзёнай галоднай зімы.
Такая звыклая прыродная карціна зусім не за гарамі. Зямля пакрыху падсыхае, а значыць, і аграрыю неабходна паспяшаць. У час кінутае зерне дасць добры ўраджай. Таму, па-першае, трэба падрыхтаваць да вясенняга севу сельскагаспадарчую тэхніку. Некаторыя сельгаспрадпрыемствы раёна ажыццяўляюць гэту работу на месцах, бо для таго маюць неабходную базу, матэрыялы і спецыялістаў. Асобныя ж карыстаюцца паслугамі ААТ «Чачэрскагратэхсервіс». Зараз там на вытворчай тэрыторыі роўнай шарэнгай стаяць чатыры глебаапрацоўчыя агрэгаты і машына для ўнясення мінеральных тукаў МТТ-4У.
Да нас звярнуліся па дапамогу ў рамонце зерневага абсталявання гаспадаркі «РоўкавічыАгра», «Батвінава» і «Вазнясенск», – расказвае галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства Мікалай Патапенка. – Акрамя пасяўных агрэгатаў «ставім на калёсы» культыватары, плугі, дыскавыя бароны і г.д. Па магчымасці часткова запасныя часткі і іншыя прадметы камплектавання прадастаўляюць самі заказчыкі, але звычайна разлічваем на ўласныя сілы. Калі ўсяго досыць, не існуе дэфіцыту механізмаў і дэталяў, то наладку тэхнікі і сельгасмашын праводзім у максімальна сціслыя тэрміны – не больш тыдня. Адзначу, што маем попыт і ў нашых суседзяў з Буда-Кашалёўшчыны, якія вязуць да нас «хворыя» працоўныя вузлы і сапсаваныя прыборы. Аплата за праведзеныя работы часцей за ўсё праводзіцца натуральнай прадукцыяй, метадам заключэння дамоў у лік будучага ўраджаю. Гэта задавальняе абодва бакі, галоўнае, каб работа спорылася і не было прастояў.
Штодзень у мехмайстэрні ААТ «Чачэрск-агратэхсервіс» чуваць лясканне мантыровачнага ключа, шум газазварачнага апарата, удары кавадлы. Гэта слесары і рабочыя ствараюць падмурак будучаму ўраджаю краіны, забяспечваючы стабільнасць насычанага турботнага дня хлебароба надзейнай працоўнай тэхнікай.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика