Чачэрская лыжня: У рытме здаровай канкурэнцыі

IMG_0710У мінулую суботу ў Мяшчанскім лесе было шумна і шматлюдна. Гэта збіраліся на ўмоўленым месцы аматары здаровага ладу жыцця, каб прыняць удзел у штогадовай лыжнай эстафеце.
Амаль кожны, хто прыйшоў у гэту раніцу на раённую лыжню, прынёс з сабой не толькі неабходныя спартыўныя прыстасаванні, але ж і добры, прыўзняты настрой. Асаблівая рашучасць адчувалася ў тых, хто разлічваў на перамогу. Дарэчы, правядзенню мерапрыемства садзейнічала надвор’е – марозны сонечны дзянёк надаваў святу здароўя асаблівую мілату. Сярод удзельнікаў актыўнага адпачынку кіраўнікі, намеснікі і супрацоўнікі раённых прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама аддзелаў райвыканкама. Усяго паспаборнічаць у лыжнай гонцы і атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву выклікалася больш за 40 каманд, у кожнай па тры прадстаўнікі.
І вось на старце пачынальнікі эстафеты. Наперад вырываюцца самыя спрытныя, аднак высновы рабіць пакуль рана, бо агульны поспех залежыць ад кожнага з удзельнікаў каманды. З нецярпеннем чакаюць каля фінішу калегі, спадзеючыся хто на добрую падрыхтоўку супрацоўнікаў, а хто і на поспех. У рэшце рэшт спартыўная сутычка скончана. Журы падводзіць вынікі. Настае самы інтрыгуючы момант – абвяшчэнне пераможцаў. Наўрад ці можна спасылацца ў гэтым выпадку на фартуну, бо, як ні круці, тут усё вырашае спрыт і хуткасць. А як паказала спаборніцтва, лепш за другіх валодаюць гэтымі якасцямі супрацоўнікі бабіцкага яслі-сада–сярэдняй школы, яны і занялі першае месца на трыумфальным п’едыстале. У сярэдзіне тройкі лідараў работнікі мясцовага камунальнага прадпрыемства. Трэцяе месца дасталася камандзе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па чачэрскаму раёну. За дасягнутыя поспехі пераможцы атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў і медалі, а пераможцам дастаўся яшчэ і кубак. З чым іх і віншуем!
Святлана ДЗІДКОЎСКАЯ. Фота Сяргея ПРАНКЕВІЧА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика