Шчодры вечар на Чачэршчыне

IMG_019225вЗ такімі цёплымі прывітальнымі словамі з хаты ў хату вандравалі калядныя гурты з абавязковымі персанажамі Казы, цыганоў, механошы і іншымі блазнамі. Не выключэннем стаў і Дзед Мароз.
Цукеркамі, рублямі і гарэлкай частавалі гасцей святочнага вечара шчодрыя гаспадары. Шчыра радаваліся прыходу «валхвоў» тыя, каму словы віншаванняў былі выказаны ад душы і сэрца, для каго ў тыя хвіліны і спявалі, і танчылі размалёваныя «шчодрыкі». Сапраўднае тэатралізаванае прадстаўленне калядавання прадставілі работнікі раённага Дома культуры, а перад гэтым правялі са школьнікамі майстар-клас зімовых гульняў і пацех, бліжэй пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з семантыкай шумнага, яркага беларускага народнага свята. Весела правялі час каля навагодніх елак у абрадавых гульнях дашкаляты і вучні. Добры вечар добрым людзям!
Спявала-калядавала Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

1 thought on “Шчодры вечар на Чачэршчыне

  1. Не толькі ў Чачэрску віншавалі народ калядныя гурты. Удзельнікі народнага калектыву “Лес” на чале з Людмілай Міхалкоўскай наведалі жыхароў не толькі вёскі Бабічы, а і завіталі ў Нісімкавічы. У дамах і кватэрах нісімкаўцаў былі паказаны сапраўдныя тэатралізаваныя прадстаўленні. Дзякуй вялікі ім за гэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика