У чачэрскім музеі прайшлі заняткі

DSCN9811Напярэдадні Вадохрышча ў гісторыка-этнаграфічным музеі з вучнямі 5-6 класаў адбыліся інтэрактыўныя заняткі «Раз в крещенский вечерок», дзе распавядалася пра вялікія абрадавыя святы ад 7 да 19 студзеня. З дзецьмі праводзілі віктарыны, конкурсы, жартоўныя варожбы, частавалі цукеркамі і сімвалічнымі падарункамі. Мерапрыемства адбылося з мэтай пашырэння ведаў падрастаючага пакалення пра звычаі і народную культуру беларусаў.
Таксама спецыялісты музея запрашаюць чачаран наведаць выставу карцін «Назад у СССР», дзе прадстаўлены копіі твораў вядомых мастакоў эпохі сацыялізму. Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 25 чысла ўключна.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика