Запрашае чачэрскі каток
Маразы прынеслі радасць малым і дарослым, бо аматары катання на каньках урэшце займелі магчымасць выйсці на лёд. Каб стварыць сапраўднае свята чачаранам, на тэрыторыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы пачаў дзейнічаць гарадскі каток. Некалькі дзён яго залівалі вадою, каб потым тут адпачылі на славу ўсе, каму дома не сядзіцца. Вы жадаеце атрымаць адрыналін? Запрашаем кожнага па асобку і ўсіх разам! Прыходзьце, не пашкадуеце!
