Радзіма – гэта гонар

IMG_9238Супрацоўнік рэдакцыі раённай газеты «Чачэрскі веснік» Сяргей Пранкевіч стаў пераможцам адкрытага абласнога конкурсу патрыятычнай фатаграфіі «Я ганаруся, што я з Беларусі», арганізаванага ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, абкамам ГА «БРСМ» и Палацам культуры «Беліцкі».
Згодна ўмовам, арганізатары акцыі не абмяжоў-валі геаграфію ўдзельнікаў, свае фотаработы маглі накіроўваць як грамадзяне Беларусі, так і беларусы, што жывуць па-за межамі нашай краіны. Таму членам журы прыйшлося выбіраць лепшыя фотаздымкі з больш як дзвюх тысяч прадстаўленых работ. З агульнай колькасці суддзі вылучылі 22 пераможцаў, якім належаць фота, што асабліва прывабілі іх увагу арыгінальнасцю сюжэту і непаўторнасцю нацыянальнага каларыту. Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя прызы, а лепшыя фотаработы плануецца размясціць на рэгіянальных білбордах, таксама яны ўпрыгожаць сувенірную прадукцыю.
Святлана ДЗІДКОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика