Чачэрскія міс і містэр Года моладзі

Феерверк таленту і фантан маладога азарту бушавалі на сцэне дзяржаўнага прафесійнага ліцэя на мінулым тыдні – пад шквал апладысментаў дзевяць удзельнікаў раённага конкурсу «Міс і Містэр Года моладзі», арганізаванага РК ГА «БРСМ», спабонічалі за гэта ганаровае званне.

Ужо з першага іспыту – візітнай карткі – членам судзейскай каманды стала зразумела: вызначыць лепшага будзе складана. Усе прэтэндэнты ярка і крэатыўна паказалі сябе і свае артыстычныя магчымасці, пераўвасабляліся ў літаратурных герояў і казачных персанажаў, праяўлялі творчыя здольнасці, уменні тэлерадыёкаментатараў і дэманстравалі тонкасці дэфілявання. Улічваючы, што сёлетні год праходзіць пад знакам 70-годдзя Вялікай Перамогі, адным з умоў спаборніцтва была і ваенная тэматыка. За работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з патрыятычнай сімволікай, прадстаўленыя юнакамі, журы аднагалосна прысудзіла самыя высокія адзнакі – пяць балаў. Дарэчы, за рэдкім выключэннем думкі суддзяў разыходзіліся. За добрыя вынікі радаваліся не толькі ўдзельнікі, моцнымі авацыямі віталі рэзультаты кожнага іспыту балельшчыкі выступаючых і настаўнікі, якія дапамагалі рыхтаваць індывідуальныя праграмы.
Пяць хлопцаў і чатыры дзяўчынкі з гімназіі, СШ №2, ліцэя і палескай школы выхваляліся розумам, знешнасцю, імпэтам і кемлівасцю. І вось ён – хвалюючы момант фіналу, хвіліна славы. Усе атрымалі дыпломы па розных намінацыях, а падарункамі, ганаровымі стужкамі і каронай каралевы конкурсу першы сакратар райкама БРСМ Цімафей Чарнянкоў ушанаваў «Містэра Года моладзі» Дзмітрыя Кебікава з СШ №2 і «Міс Года моладзі» ліцэістку Юлію Гарбачову. Задавальненню перможцаў не было мяжы, а ўсе прысутныя зарадзіліся станоўчай энергіяй, пазітывам і добрым настроем.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.IMG_7264

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика