Чачэрскім работнікам культуры – узнагароды

IMG_5960На тыдзень пазней адзначалі сваё прафесійнае свята работнікі сферы культуры Чачэршчыны – у сувязі з выбарамі Прэзідэнта краіны ўрачыстыя віншаванні і канцэрт былі перанесены.
Калі вырашаўся лёс краіны, артысты, камедыянты і музыканты былі, як і належыць, на «перадавой лініі» палітычнай падзеі. А ў мінулую пятніцу яны атрымалі заслужаныя ўзнагароды за штодзённы клопат і падзяку за ўдзел у выбарчай кампаніі. Віноўнікі ўрачыстасці адзін за адным падымаліся на сцэну, іх было шмат. Сярод гэтай вялікай кагорты – «аксакалы» галіны, вопытныя і адданыя спецыялісты. Іх таксама прыйшло ў глядзельную залу нямала. У тым ліку загадчыца Бабіцкага цэнтра народнага танца, музыкі і песні Людміла Міхалкоўская, дырэктар залескага кінаканцэртнага цэнтра Наталля Лукомская, якія ўзнагароджаны граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, і акампаніятар народнага ансамбля народнага танца, музыкі і песні «Лёс» Васіль Карпоўскі, ён адзначаны Ганаровай граматай Чачэрскага райвыканкама.
Гарачыя поціскі рукі і ўзнёслыя словы пра руцінную працу культасветнікаў гаварылі ў сваіх выступленнях намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Басаргіна. Без песні свята, нібы звычайныя будні, а калі зайграе гармонік, загучыць мелодыя, кінуцца ў скокі дзеці і дарослыя, жыццё здасца куды цікавейшым, а настрой стане бадзёрым. Умейце радавацца нават дробязям!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика