Гарачае зерне з гарачага поля Чачэршчыны

IMG_2948Спёка, пыл, гул матораў, цыбаты бусел і салодкі пах саспелага калосся – такая маляўнічая карціна жнівеньскай раніцы.

Амаль у экстрымальных умовах адпрацавалі хлебаробы раёна гэту ўборачную кампанію. Анамальна гарачае лета для аграрыяў тым не менш не стала перашкодай для аператыўнага і своечасовага збору ўраджаю зерневых. У такіх складаных умовах надвор’я механізатары не аслабілі сілы і працавалі, як кажуць, закасаўшы рукавы. І вось яны – наступныя тысячнікі новага намалоту! Пятымі і шостымі ў перадавой сетцы Чачэршчыны па намалоту хлеба сталі экіпажы камбайнаў з КСУП «РоўкавічыАгра» і ААТ«Вазнясенск». Гэта значнае дасягненне і радасць трыўмфу ў жніве-2015 разам з земляробамі падзяляюць раённая ўлада, кіраўніцтва гаспадарак і ўсе чачаране. З чарговымі падарун-камі, добрым словам, нізкім паклонам і падзячнымі лістамі на хлебныя палеткі да герояў дня прыехалі першы намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Краўчанка, начальнік аддзела інтэнсіфікацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Міхалкоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і, канешне ж, карэспандэнты раённай газеты. Прыемна было паціснуць руку камбайнёру Алегу Ананенку – сёлетняя тысяча тон зерня стала для мужчыны 18-й за 32 гады на ўборцы. І дапамог пабіць чарговы рэкорд яго памочнік Іван Гардзеенка. Хлебаробы не дапусцілі ні аднаго дня прастою тэхнікі, паспяхова завяршылі работу, «памылі рукі», з палёгкай уздыхнулі і падрыхтавалі свайго сталёвага памагатага – камбайн КЗС-12 – да зімовага захавання. Аднак перадых быў кароткі, на чарзе іншыя сельскагаспадарчыя клопаты.
IMG_2939Крыху менш, усяго 20 гадоў, за рулём зернеўборачнай тэхнікі земляроб з Роўкавіч Мікалай Трыпуцька. Яго прозвішча не раз трапляла на старонкі газеты і ў аператыўныя зводкі раёна сярод лепшых механізатараў. У гэтым годзе тысячны рубеж тон збожжавых ён перасягнуў, сабраўшы золата палеткаў у бункеры камбайна разам з Мікалаем Юранавым, і гэтым аграрыі могуць ганарыцца па праву.
Чаго каштуе вяскоўцам кожны дзень уборачнага сезона, пад атакай жнівеньскай гарачыні і ў напружаным рытме, ведаюць толькі яны самі. Таму за плён і старанні пашана адпаведная.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика