Более 20 тыс. экспонатов и 36 лет истории: коллектив Чечерского музея отмечает профессиональный праздник

18 мая отмечается Международный день музеев. Для работников Чечерского историко-этнографического музея это повод проанализировать свою работу и дать оценку сделанному за прошлые годы. А достижений здесь много.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

За перыяд існавання музея, а гэта амаль 36 гадоў, тут сабрана вялікая скарбонка карысных звестак і цікавых прадметаў гісторыка-культурнай спадчыны чачэрскага краю. Сёння на захаванні ў архівах установы культуры знаходзіцца 20 тысяч 500 экспанатаў. Вялікую дапамогу ў яго фарміраванні і папаўненні адыгралі жыхары Чачэршчыны, якія ахвяравалі ў фонды рарытэтныя рэчы, сямейныя рэліквіі і ўсё, што адлюстроўвае падзеі мінулага і побыт людзей некалькіх пакаленняў. Усё гэта беражліва захоўваецца і экспануецца наведвальнікам культустановы.

Гасцей музея запрашаюць эскпазіцыйныя залы археалогіі, іканапісу, этнаграфіі, уваходу Чачэрска ў склад Расійскай Імперыі, зала перыяду 1917 – 1990 гадоў, чарнобыльскай трагедыі і сучаснасці. Пра гісторыю края і яго людзей раскажуць шматлікія рэчы: старадаўнія кнігі, у тым ліку з апісаннем жыцця святых угоднікаў, рушнікі і нумізматыка, прадметы вясковага побыту, фотаздымкі савецкага часу, ткацтва, шкляныя і гліняныя вырабы. Тут можна паглядзець на першую пенсійную кнігу і дакумент “чысткі членаў партыі” 1932 года. Уражваюць і прывабліваюць вока рукапісныя іконы бабіцкіх братоў Гераковых і многае іншае, што з’яўляецца сведчаннем мінулага нашых далёкіх і нядаўніх продкаў. Сярод найбольш унікальных і каштоўных экспанатаў – фрагмент біўня маманта, калекцыя іканапісу, царкоўная кніга “Минея. Ноябрь” і іншыя. Супрацоўнікі, якія дасканала ведаюць гісторыю Чачэршчыны, вядуць улік і захаванне гэтай багатай духоўнай скарбніцы.

Сёння музей прадстаўляюць спецыялісты ў складзе дырэктара Алены Родзіч, галоўнага захавальніка фондаў Людмілы Філюшкінай, старшага навуковага супрацоўніка Алены Сарокінай, навуковага супрацоўніка Алены Вавілавай і двух чалавек з ліку тэхперсанала. Дзверы ўстановы культуры не зачыняюцца. Сюды штодзень прыходзяць наведвальнікі, прыязджаюць турысты з суседніх гарадоў, з Расійскай Федэрацыі і іншых краін. А хто не мае магчымасці асабіста завітаць у чачэрскую ратушу, могуць зрабіць гэта анлайн.

Пазнаць свет, яго прыгажосць, архітэктурныя і культурна-гістарычныя адметнасці сінявокай Беларусі сёння можа кожны. І ў дапамогу аматарам краязнаўства і гісторыкам – музеі нашай шчодрай на духоўную спадчыннасць і беларускія славутасці краіны.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика