Райком прафсаюза работнікаў АПК Чачэршчыны адзначыў лепшых на корманарыхтоўцы

IMG_1783Раённае спаборніцтва, якое было аб’яўлена напачатку сезона корманарыхтовак, завершана. Старанні лепшых працаўнікоў гаспадарак адзначаны заробкам, многія сельгаспрадпрыемствы праводзілі ўнутранае суперніцтва, тады да штомесячнай платы за працу будзе дададзена прэмія.

Аднак увага лішняй не бывае, таму прафсаюзны камітэт таксама не забывае пра самых старанных і працалюбівых. На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка выказвала ім падзяку за намаганні, жадала далейшых поспехаў і ўзнагароджвала падарункамі. Лепшым сярод механізатараў, якія былі задзейнічаны на касьбе, аказаўся М.Коцікаў з ААТ «Отар» (скасіў 445 гектараў). Мікалай Іванавіч 14 гадоў завіхаецца ў гаспадарцы, справу сваю выдатна ведае і любіць, прызнаецца, што вопыт і старанне дазваляюць часценька трапляць у рады перадавікоў. На гэты ж раз немалую ролю адыграла і якасць тэхнікі: новенькі МТЗ-1221 упэўнена адпрацаваў сезон.

Толькі нядаўна пісалі пра Ю.Белькіна з ААТ «Звязда», а зараз зноў спяшаемся ў поле ў пошуках Юрыя Міхайлавіча. Ён больш за ўсіх у раёне нарыхтаваў зялёнай масы на сянаж – 5019 тон. Яму таксама падарунак і асаблівая падзяка за добрасумленную працу.

Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика