ПА ПАЛАСЕ ПЕРАШКОД – ДА ПЕРАМОГІ

IMG_0229Сярод зялёнай хвоі на палянах і ўзвышшах Мяшчанскага лесу паблізу возера Коўпін зноў разгарнулі бівакі і развялі вогнішчы ўдзельнікі штогадовага раённага турыстычнага злёту сярод каманд устаноў адукацыі.
Спартыўнае мерапрыемства прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі і Года моладзі, таму арыентаванне на мясцовасці, партызанская сцяжынка, аказанне медыцынскай дапамогі, паласа перашкод, конкурсная творча-інтэлектуальная праграма, устаноўка палатак, дэманстрацыя музычных здольнасцяў і іншае былі максімальна прыбліжаны да «баявых», або насілі характар, уласцівы сучаснаму маладому пакаленню. Аднак гэта ўсё ж такі гульня, а не ваенныя дзеянні, таму кожны з іспытаў удзельнікі спаборніцтва праходзілі весела і з запалам. На жаль, рызыкнулі выбрацца «да камароў і мошак» усяго чатыры каманды. І хоць акрамя злых і галодных насатых казурак крыху пашкодзіў ход спартыўнай дзеі золкі дожджык, усё ж этап за этапам гульня фінішыравала трыумфам: пры падліку балаў раздзялілі поспех і замкнулі тройку фаварытаў чачэрскія гімназісты і вучні СШ№1, другое месца вырвалі ў супернікаў сілай волі і спрытам уласных рук рабяты Палескай школы, а наперадзе аказаліся дружныя і хуткія з Залесся. Галоўны суддзя, культарганізатар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Дуброўская адзначыла, што гэта каманда лідыруе ўжо тры разы запар, таму пераходны кубак спаборніцтва, заслужана і чэсна заваяваны, застаецца ў іх назаўжды. Нашы віншаванні ўсім удзельнікам!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика