“ЧАЧЭРСКІ ГАРМОНІК” АДЗНАЧАНЫ ДЫПЛОМАМ

Гармоник 3Сярод 16 калектываў Гомельшчыны са званнем «народны» абаранялі свой статус і заваёўвалі прэстыж на абласным аглядзе-конкурсе, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі, удзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Чачэрскі гармонік».
Сваю творчую каштоўнасць і прызнанне калектыў напрацоўваў 23 гады. За гэты час гурт аб’ездзіў амаль усю Беларусь, пабываў у замежжы і «парваў мяхі» не адной трохрадкі. Намаганні музыкаў не прайшлі дарэмна, і пра тое сведчыць апошняе дасягненне – Дыплом за захаванне рэгіянальных традыцый, які артысты прывезлі з г.Рэчыца. «Нам не прывыкаць быць у авангардзе, – гаворыць мастацкі кіраўнік Любоў Галубіцкая. – Аднак калектыву неабходна аднаўленне, папаўненне новымі маладымі сіламі, бо наша работа і складаецца з таго, каб перадаць мастацкія здольнасці і асаблівасці мясцовай культуры наступнаму пакаленню. А пакінуць пасля сябе ёсць што, і за гэта я ўдзячна адданым удзельнікам ансамбля, якія доўгія гады былі разам, а таксама тым, хто далучыўся да нас пазней, палюбіў песню і нясе святло яе прыгажосці людзям».
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика