НА ЧАЧЭРСКІМ ЗЯЛЁНЫМ КАНВЕЕРЫ ЛЕПШЫ

IMG_9061Смачна пахне ў полі скошанай травой, роўна гудуць маторы магутнай тэхнікі, заклапочаныя важным сельскагаспадарчым працэсам механізатары спяшаюцца за руль.
На зялёным канвееры ААТ «Отар» найбольш старанна завіхаецца перадавік вытворчасці Сяргей Шапялевіч. Ён адзін з тых, хто стаіць у авангардзе калектыву па нарыхтоўцы кармоў. Яго УЭС – 2-250 «прачынаецца» на зорцы і тарахціць на палетках увесь светлавы дзень. Каб стальны конь не падвёў у самы адказны і гарачы момант, мужчына пільна сочыць за яго «здаровым роўным дыханнем» і гладкім ходам калёс, рамантуе і робіць прафілактыку.
Поруч з гэтым Сяргей Пятровіч, пры вострай вытворчай неабходнасці, выконвае і іншыя віды работ. Вось і зараз механізатар згодна перасядае на кормаўборачную тэхніку КВК-800 і адпраўляецца па нараду туды, дзе яго дапамога трэба больш за ўсё. Прозвішча аграрыя ў тройцы лідараў у раённай табліцы па загатоўцы сенажу. Пра такіх кажуць – адданы гаспадар зямлі.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика