ХЛЕБ УСЯМУ ГАЛАВА

IMG_2612Раней на Беларусі дбайныя гаспадыні штотыдзень на жытняй ці аўсянай заквасцы выпякалі духмяныя апетытныя боханы. Свежымі лустамі хлеба частавалі гасцей, прыкормлівалі хатнюю скацінку. Але з цягам часу навыкі бабуль згубіліся, і мы часцей за ўсё набываем гэты неабходны прадукт у гандлёвых кропках.
У мінулым годзе на базе Батвінаўскага КСЦ быў адкрыты музей хлеба. У ходзе гэтага створаны дзіцячы гурток па інтарэсах «Каласок», члены якога запісваюць рэцэпты прыгатавання хлеба, збіраюць мясцовы фальклорны матэрыял. Батвінаўская «ноу-хау» становіцца ўсё больш папулярным, сюды сутыкнуцца з бацькаўшчынай ужо прыязджалі школьнікі з Кармы, Гомеля і, вядома ж, наведваліся рабяты школ раёна. А нядаўна з мэтай перадачы вопыту і арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў межах семінара-нарады да гаспадыні вясковай хаткі прыязджалі кіраўнікі клубных устаноў культуры.
– Выпечка хлеба на вёсцы заўсёды была своеасаблівым рытуалам, – расказвае дырэктар КСЦ Ірына Нікішова. – Сакрэт яго прыгатавання перадаваўся з пакалення ў пакаленне, і літаральна кожная сям’я мела свой адметны спосаб выпечкі. Таму мэта нашай культустановы адрадзіць і зберагчы гэтыя кулінарныя прыёмы. Да таго ж падчас экскурсій мы паказваем пэўныя абрадавыя дзеі веснавога ці восеньскага цыкла, тэатралізаваныя прадстаўленні і майстар-класы.
Як паведаміла Ірына Міхайлаўна, ёй накіравана заяўка на ўдзел у конкурсе мясцовых ініцыятыў у межах праекта ЕС ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Трэба, каб добры пачын Батвінаўскага КСЦ знайшоў сваіх аматараў і шчодрых донараў, а справа захавання бацькоўскіх звычаяў і традыцый цвёрда замацавалася на чачэрскай зямлі.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика