АБ’ЯДНАНЫЯ ПЕСНЯЙ І ЛЁСАМ

IMG_1893Толькі-толькі сціхлі галасы беларускага канферансье на ўрачыстай сцэне п.г.т.Красная Гара, як са зваротным візітам да братоў-суседзяў з канцэртам прыехалі расіяне.
Артысты творчага калектыву міжпасяленчага культурна-вольнага цэнтра прывезлі на Чачэршчыну самыя іскрамётныя і яркія музычныя нумары, а таксама прывітанне ад жыхароў правінцыяльнага гарадка, з якім чачаран шмат гадоў звязвае цеснае супрацоўніцтва і ў сферы сельскай гаспадаркі, і ў культурным плане, а яшчэ больш аб’ядноўваюць адкрытыя сяброўскія адносіны. Такія сустрэчы заўсёды станоўча ўплываюць на фарміраванне як палітычных поглядаў насельніцтва, так і на ўмацаванне непарушнага саюза дзвюх дзяржаў, безумоўнага разумення неабходнасці далейшага яго будаўніцтва і бачанне перспектыў. Аб’яднаныя адной песняй, будзем жа разам і ў працы, і ў горы, і за святочным сталом, і ў жыцці паўсядзённым!
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика