ЮНЫ ТВОРЧЫ ЧАЧАРАНІН

IMG_3879Добра, калі ў чалавека ёсць захапленне ці любімы занятак – на дрэнную справу часу не застаецца. Свае вольныя гадзіны праводзіць з карысцю і рэалізоўвае неардынарны творчы інтарэс і вучань 6-га класа Меркулавіцкай школы Мікіта Фамін.
Калі хлопчык пачаў вывучаць гісторыю Беларусі, праявіў цікавасць не толькі да гэтага прадмета і палюбіў яго, але і стаў увасабляць тэматычныя ўрокі ў мініяцюрных скульптурах, вырабляемых са звычайнай школьнай крэйды. Пры дапамозе бітага шкла ці невялікага вострага цвіка, без прымянення спецыяльных павелічальных прыстасаванняў Мікіта стварае дробныя выявы ідалаў, вобразы паганскіх багоў, старажытныя прылады працы і збаны, афрыканскія маскі, нават рэшткі вымерлых дагістарычных жывёл: маманта ці вялікай чарапахі. Нешта выдумляе сам, па асабістаму ўяўленню, а штосьці пераносіць са старонак падручніка і матэрыалізуе на белым кавалачку спрасаванай горнай пароды. Раней спрабаваў крамсаць лязом туалетнае мыла, цяпер плануе правесці эксперымент на парафінавых свечках. Фурнітура можа быць разнастайнай, а вось тэматыка пакуль застаецца той жа.
Адметна, што хлопчык піша, малюе і робіць усю асноўную работу левай рукой. Акуратны і старанны, ён адзіны са ўсёй школы заўсёды прыходзіць на заняткі ў строгім дзелавым касцюме. Адміністрацыя ўстановы адукацыі асабліва вылучае гэтага вучня і ставіцца да яго аўтарскіх работ з павагай. Дырэктар Ганна Пыжыкава адзначыла, што шасцікласнік поруч з іншымі вучнямі рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім фестывалі-конкурсе творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы». А ў далейшым, як гаворыць сам дамарослы скульптар, ён хацеў бы абраць прафесію археолага. Мажліва, гэта ў яго атрымаецца. Усё залежыць ад сілы духа і напорыстасці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика