В общий каравай Гомельщины чечеряне внесли достойный вклад
Старательными руками достигается трудовая слава
Гомельщина отмечает областные “Дожинки”, которые стали центром притяжения и всеобщего признания хлеборобам.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Сёння гарадскі пасёлак Лельчыцы сустракае шматлікіх гасцей – абласное свята “Дажынкi-2025” стала пляцоўкай усеагульнай радасці за чалавечы плён і добрыя вынікі ўборачнай кампаніі, а перадавікі вытворчасці з ліку кіраўнікоў сяльгаспрадпрыемстваў, аграномаў і механізатараў, аператараў КЗС і вадзіцеляў атрымаюць заслужаныя ўзнагароды за старанні, гаспадарскі падыход і высокі прафесіяналізм.
Для аграрыяў з усіх куточкаў Гомельшчыны і іншых прысутных запланавана цікавая святочная праграма – ад выставы сельскагаспадарчай тэхнікі да работы тэматычных падворкаў, гандлёвых радоў і дзіцячых атракцыёнаў. Галоўная лакацыя ўзнагароджвання герояў дня – цэнтральная плошча гарадскога пасёлка. Сюды з’ехаліся дзясяткі хлебаробаў, чые рукі сабралі багаты і важкі каравай новага ўраджаю.
На ўрачыстасць запрошана таксама дэлегацыя з нашага раёна. Падарункі, словы віншавання і поціск рукі старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко і іншых асоб выпаў гонар прымаць старшыні райвыканкама Сяргею Гайкову, яго першаму намесніку, начальніку райсяльгасхарча Віктару Братачкіну, дырэктарам гаспадарак “Отар” і “Звязда” Таццяне Струк і Галіне Трыбунах, а таксама начальніку аўтатранспартнага ўчастка ААТ “Звязда” Сяргею Трыбунах, галоўнаму аграному з “Вазнясенска” Генадзю Кудраўцу, отарскаму трактарысту Сяргею Рослікаву і галоўнаму інжынеру гэтай жа гаспадаркі Аляксандру Баранаву.

Татьяна Струк 
Галина Трибунах
Але жніво – клопат і справа агульная. Чачэрскія аграрыі з уласцівай ім руплівасцю і стараннем завіхаліся на хлебных палетках, у кабінах камбайнаў і машын, каля зернясушыльных агрэгатаў і на зернескладзе – кожны на сваім працоўным месцы, і справіліся з самай важнай і хвалюючай хлебаробскай справай, паспяхова завяршыўшы ўборачную кампанію. За высокія паказчыкі і перамогу ў працоўным спаборніцтве многія атрымалі і падзяку, і падарункі, і грашовую падтрымку. Стараліся ўкласціся ў тэрмін і сабраць кожнае зярнятка ўсе без выключэння.







І сёння мы яшчэ раз успомнім іх прозвішчы, скажам вялікі дзякуй за вернасць прафесіі, любоў да зямлі, за моцны характар і шурпатыя мазольныя далоні.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
