НІЗКІ ПАКЛОН ЧАЧЭРСКІМ ВЕТЭРАНАМ

Пра вайну і чалавечыя ахвяры не перастаюць гаварыць сучаснікі. Тым больш зараз, калі ў суседняй краіне грымяць выбухі і паміраюць людзі.

Напярэдадні 70-й гадавіны Вялікай Перамогі паведаць пра зверскія  забойствы і фашысцкія здзекі, расказаць пра пасляваеннае аднаўленне і цяжкую працу да школьнікаў раёна прыйшлі ветэраны Другой сусветнай, вязні канцлагераў і працаўнікі тылу. Напрыклад, у Залескай школе адбылася сустрэча з мясцовымі жыхаркамі П.С.Масцяпанавай і В.В.Калачовай. На   ўроку мужнасці прысутнічалі старшыня Залескага сельсавета Н.Шаўцова, старшыня раённага Савета ветэранаў П.Мельнікаў, дырэктар Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва А.Бацанава, спецыяліст РК ГА «БРСМ» Д.Пранкевіч, а таксама вучні і настаўнікі гэтай установы адукацыі. Тэматычная вечарына была прымеркавана да знакавай падзеі – уручэння юбілейных медалёў «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.».

Усяго ў раёне атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды 42 чалавекі. Некаторым грамадзянам знак за асаблівую адзнаку прадстаўнічая дэлегацыя дастаўляла прама дадому. Аказалі ўвагу і тым, хто знаходзіцца зараз у бальніцы сястрынскага догляду. Прыемным падарункам медалі, паштоўкі, цукеркі і поціск рукі ваеннага камісара В.Кабраля сталі для М.І.Дзюсавай, Т.Ф.Гарбузавай і В.Г.Струкавай. Такія ж ушанаванні атрымалі і іншыя жыхары Чачэршчыны з агульнага спісу заслужаных. Нізкі паклон і падзяка ўсім, хто перажыў ваеннае ліхалецце і набліжаў дзень перамогі над нямецкімі агрэсарамі!

ветераны

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика