ДАПАМОЖАМ ЧАЧЭРСКАМУ МУЗЕЮ РАЗАМ!

У чэрвені гэтага года Чачэрскі гісторыка-этнаграфічны музей адзначае юбілейную дату з дня заснавання – храму духоўнай культуры споўніцца 25 гадоў.

Старажылам раёна добра вядомы тыя цяжкасці, з якімі адбывалася рэстаўрацыя гарэлага будынка гарадской ратушы. Тры дзесяткі гадоў чакала аднаўлення гэта гісторыка-архітэктурная каштоўнасць ХVІІІ стагоддзя, а пакуль пакоі дадзенай установы культуры праходзілі «рэабілітацыйны перыяд», работнікі музея збіралі экспанаты і захоўвалі іх у спецыяльна прыстасаваных памяшканнях. І вось доўгачаканаяIMG_7974 падзея: падчас святкавання юбілею горада ў 2004-м экспазіцыйныя залы адчынілі свае дзверы наведвальнікам. У гэтым годзе ў сувязі са знамянальнай датай у музеі плануецца правесці цыкл арганізацыйных святочных мерапрыемстваў, сярод якіх творчы праект «Я + музей», знаёмства дзяцей і падлеткаў з работай і архіўным багаццем установы пад назвай «Музейны карагод», традыцыйная «Ноч у музеі» і інш.

Разам з тым адміністрацыя і супрацоўнікі старажытнага юбіляра звяртаюцца да людзей добрай волі з просьбай прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Папоўнім музей разам». У мэтах пашырэння экспазіцыйнага фонду тут рады прыняць у дар любыя рарытэты, якія ўжо не выкарыстоўваюцца ў хатнім ужытку, а таксама прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны: медалі, ваенныя дакументы, узнагародныя лісты, гімнасцёркі, гільзы, каскі і інш. За каштоўныя асобнікі магчыма грашовая аплата. Прымаюцца і буйнагабарытныя рэчы, накшталт старых шафаў ці плеценых лазовых этажэрак. Кантактны тэлефон: 3-28-38. Дапаможам музею!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика