У РЭДАКЦЫІ “ЧАЧЭРСКАГА ВЕСНІКА” НАРАДЗІЛАСЯ СЯМ’Я
Хоць у нашым калектыве і не прынята расказваць пра сваіх, бо, маўляў, нясціпла, але ёсць выпадкі, калі таго патрабуе сітуацыя. І заключаецца яна зараз у тым , што ў гэтым годзе адны з першых адкрывалі сезон вяселляў нашы маладажоны : на мінулым тыдні супрацоўнікі рэдакцыі Сяргей Пранкевіч і Наталля Рабко звязалі свае адносіны шлюбам .
У жніўні 2014 Наталля прыйшла ў рэдакцыю па размеркаванню . Малады спецыялі ст і тэхнічны рэдактар адразу глянуліся адно аднаму , нават з боку гэта было заўважна . Пачаліся сустрэчы , сумесныя прагулкі па прывабных мясцінах горада . Дзяўчыне спадабалася сям’я будучага мужа: адкрытыя , вясёлыя , добразычлівыя людзі адразу заваявалі прыхільнасць юнай прыгажуні . Ды і яна , ці хая і абаяльная , прыглянулася радні Сяргея , а галоўнае – яму самому. Лёс жа , напэў на , даўно запланаваў гэту сустрэчу . Наталля родам з Рэчыцы . Выпускніца Беларускага дзяржаў нага ўніверсітэта падчас размеркавання выбрала вакансію стылістычнага рэдактара , якая значылася ў « Чачэрскім весніку », хоць былі прапанаваны і іншыя варыянты працаўладкавання . А тым часам наш Сяргей амаль да трыццаці гадоў хадзіў у халасцяках , чакаючы шчасце . І вось яно , лёсавызначальнае знаёмства . А праз пяць месяцаў – вяселле . Праўду кажуць : каб распазнаць свайго чалавека , дастаткова аднаго імгнення …
Адразу пасля ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу маладажоны накіраваліся ў царкву , каб узаконіць адносі ны не толькі перад грамадствам , але і перад Богам. Сёння нямногія пары вырашаюць павянчацца , асабліва адразу пасля ЗАГСу : чакаюць выпрабаванняў , сумняваюцца ў сапраўднасці пачуццяў , ці яшчэ ў нечым . Сяргей і Наталля прызнаюцца , што ў і х на гэты конт ваганняў не было.
Віншавалі маладажонаў не толькі родныя і блізкія , да жаніха з нявестай з падарункамі завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Басаргіна і першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Ц імафей Чарнянкоў . Муж і жонка Пранкевіч – члены пярвічнай арганізацыі рэдакцыі , а Сяргей да таго ж – яе сакратар і актыўны ўдзельнік многіх раённых маладзёжных мерапрыемстваў .
Ц ікава , што вяселле праходзіла на беларускай мове , падчас яго прытрымліваліся народных абрадаў і мясцовых традыцый . Хай жа маладую сям’ю , якая стартавала ў Год моладзі і заручылася на добрае жыццё , аберагае ад нягод тая ўсемагутная сіла , якая злучыла іх сэрцы , а ў хаце пануюць савет ды любоў , растуць дзеці і мацнеюць чароўныя вузы кахання .
Наталля СУВАЛАВА і калектыў рэдакцыі .
