У ЧАЧЭРСКУ ПРАДУКЦЫЯ НА ЛЮБЫ ГУСТ

IMG_2270Салодкая прэзентацыя кандытарскіх вырабаў гомельскай фабрыкі «Спартак» і ААТ « Чырвоны Мазыранін » была прапанавана ўвазе работнікаў прадпрыемстваў гандлю ўсіх сфер уласнасці Чачэршчыны ў гэту сераду .
– Гэта ўжо трэцяя аналагічная выстава-дэгустацыя ў раёне за апошні час, – гаворыць галоўны спецыялі ст аддзела эканомікі райвыканкама Арцём Гарбацэвіч . – Такі крок у свет гандлёва-прамысловай дзейнасці абумоўлены адным з галоўных фактараў : стымуляцыя продажу мясцовых тавараў , каб як мага больш насыціць аб’екты гандлю прадукцыяй беларускай вытворчасці і тым самым засцерагчы айчынны рынак . У сярэдзіне студзеня сваю прэзентацыю нам прадставілі р агачоўскі малочнакансервавы камбінат і гандлёвы дом « Малочныя карункі », а яшчэ крыху раней адбылася рэклама хлебабулачных і мясных вырабаў . З нашым раёнам заключаны шэраг дагавораў на пастаўку тавараў . У дадзеным накірунку плануем працаваць і надалей .
Цукеркі , мармелад, апетытнае суфле і зефі р , мюслі і шакалад беларускай вытворчасці , што рэкламаваліся ў той дзень у Чачэрску , не горш за замежныя дарагія прысмакі . Пакаштаваць іх можна ў кожным магазіне , дый цана па кішеню . Купляйце беларускае !

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика