ДВАЙНАЯ РАДАСЦЬ ІМЯНІННІКАЎ

ХалявкинаДля некаторых жыхароў раёна навагоднія святы не адзіная нагода, каб сабраць у доме гасцей і запрасіць іх да багатага стала.

На тэрыторыі Роўкавіцкага сельсавета адзначылі ў гэтыя дні юбілейныя даты народзін дзве цудоўныя жанчыны, якія, між іншым, з’яўляюцца дэпутатамі мясцовага Савета дэпутатаў. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Матнявіцкай установы адукацыі Надзея Халяўкіна апавясціла пра сябе свету 25 гадоў таму як раз на Каляды. Шчаслівая маці міла ўсміхалася, люляючы на руках маленькую дзяўчынку-ластаўку. Зараз Надзея Валер’еўна ўжо сама спявае калыханкі дачушцы і знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па даглядзе за дзіцём. Яе запаветная мара, каб бацькі жылі доўга, дзеці раслі ў любасці, а зямля стракацела россыпам пяшчотных кветак.

Серикова ЛТройчы зведала радасць мацярынства яшчэ адна жанчына з Матнявіч – загадчыца складскімі памяшканнямі ААТ «МатнявічыАгра» Людміла Пятроўна Серыкава. Свой 50-гадовы юбілей яна адсвяткавала 2 студзеня гэтага года. Амаль жа двума месяцамі раней родныя і суседзі віншавалі шлюбную пару Серыкавых з 30-годдзем сумеснага жыцця. У бабулі з дзядуляй ужо трое ўнукаў, для якіх яны трымаюць на падворку две каровы, каб пачаставаць малых свежым сырадойчыкам і хатняй смятанкай.

Асобныя імяніннікі скардзяцца на тое, што нарадзіліся ў першыя студзеньскія дні, або наогул напярэдадні Новага года. Маўляў, была б яшчэ адна падстава сабрацца з сябрамі і сваякамі. Але ў гэтым і свая фінансавая выгода – менш спатрэбіцца выдаткаў на святочнае застолле. А знайсці прычыну правесці час разам можна ў любым выпадку. Было б толькі з кім раздзяліць радасць той сустрэчы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика