ВЯЛІКАЯ РАДАСЦЬ ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ ЧАЧАРАН

Чароўнае дзіва прыйшло ў гэтыя святочныя дні і да маленькіх пацыентаў цэнтральнай раённай бальніцы. У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі атрымалі 11 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія на той момант знаходзіліся на стацыянарным лячэнні. Гэта вялікае свята для рабят адбылося дзякуючы добрай волі РА ГА «Белая Русь» сумесна з дэпутацкім корпусам раёна. Далучыліся да віншаванняў зімовых казачных персанажаў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Наталля Шаўцова і старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Малюкоў. Дзед Мароз у іх вобразе завітаў і да цяжарнай жанчыны, якая ў палаце радзільнага аддзялення чакала яшчэ адзін прыемны падарунак – нараджэнне немаўляці. А наперадзе яшчэ шэраг цікавых і радасных сустрэч.
Свята хопіць на ўсіх!