Блестящие успехи – в копилку юных чечерских музыкантов

Учащиеся детской школы искусств знают, что усердие ведет к успеху
Большая радость для любого учителя – его одаренный и способный ученик. В детской школе искусств также есть ребята, старания которых приносит не только удовлетворение, но и успех.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Станоўчымі вынікамі творчай дзейнасці тут шчыра ганарацца і складаюць іх у агульную скарбонку перамог. І штогод каштоўны куфар малых і вялікіх дасягненняў папаўняецца, а талент праходзіць дадатковую шліфоўку і рост.
Не паспелі сціхнуць апладысменты пераможцам дзіцячых конкурсаў настаўніка Аляксея Куляша, як сёння авацыі прымаюць рабяты, якіх навучае мастацтву і эстэтыцы кіраўнік народнага аддзялення Алег Брыцікаў. У школу Алег Мікалаевіч прыйшоў у 2012 годзе і ўжо выпусціў не адзін дзясятак юных зорачак, з якіх асобныя выбралі далейшы шлях у свет прыгожага, абраўшы прафесію па спецыяльнасці. А пачынаючыя таленты крок за крокам робяць упэўнены рух у мастацтва. Так, гітарыстка Паліна Гулевіч паланіла членаў журы і стала лаўрэатам 1-й ступені ў ІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі “Ярчэй за ўсіх”. Таксама яна атрымала дыплом 1-й ступені ў ІІІ міжнародным конкурсе выканаўчага мастацтва “Таленты новага стагоддзя”, а Мікіта Гапеенка прызнаны лаўрэатам 2-й ступені. Адразу тры дыпломы за 2 месцы прывезлі з адкрытага рэгіянальнага спаборніцтва “Вясновыя зоркі” Вераніка Халяўкіна, Мікіта Гапеенка і гітарны ансамбль “Віуэла”.
Як адзначыў Алег Брыцікаў, важна, каб кожны з рабят меў магчымасць выступіць на сцэне перад шырокай публікай – гэта дазваляе дзецям ацаніць свае магчымасці, адтачыць навыкі і пераняць вопыт аднагодкаў. І старанні юных музыкантаў даюць аддачу, натхняючы на чарговыя трыумфальныя перамогі як саміх вучняў, так і іх настаўнікаў.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора