З імовыя клопаты маленькіх чачаран

У дзіцяIMG_2535чым садку №2 сярод супрацоўнікаў быў аб’яўлены конкурс на лепшую кармушку . Майстравалі ўсе .
Па-першае , у калектыве даўно склаліся беражлівыя адносіны да асяроддзя , па-другое, выхаваць спагаду ў малых можна толькі на ўласным прыкладзе , па-трэцяе , гэта проста прыгожа . У выніку галасавання перамог рабочы па рамонце будынка Пётр Фомчанка . Дзякуючы яго вырабу падсілкавацца змогуць некалькі птушак адразу . На друг ім месцы намеснік дырэктара Сняжана Казакова са сваім « Кафэ « Чык-чырык » (на здымку ), трэцяе раздзялілі выхавальніцы Наталля Канашкова і Алена Ястрабкова . Перш чым кармушкі пачалі выконваць свае прамыя функцыі , была арганізавана выстава , каб дзеці змаглі разгледзець , як і з чаго зроблены . Тым больш , паглядзець на самой справе ёсць на што . У задумках выкарыстаны дэкаратыўныя элементы, якія выхоўваюць любоў да прыгажосці , развіваюць фантазію .
З удзячнасцю прылятаюць птушкі ў госці да маленькіх непасед , спяваюць музыку зімы на радасць усім , хто праходзіць міма .

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика