СТАРЫМІ ЧАЧЭРСКІМІ СЦЯЖЫНКАМІ ЗА НОВЫМ ТАВАРАМ

яяврпр
Што ні год, то новыя добрыя перамены і пераўтварэнні. Чачэрск, нібы тая лялька, пераапранаецца ў яркае адзенне, змяняе дызайн і афарбоўку вуліц.
Наш горад і раней быў прывабным, ціхім і ўтульным. А зараз яго і зусім не пазнаць. Ну, хто зараз помніць, што калісьці на гандлёвай плошчы прыватных магазінаў «Расінка» і «Квартал» размяшчалася гандлёвая кропка «Мясапрадукты» ад Жлобінскага мясакамбіната? Першых пакупнікоў тут сустрэлі ў студзені 1995 года. Для чачаран гэта падзея стала амаль сенсацыяй: на прылаўках ляжала 18 найменаванняў розных каўбас, слоікі рагу з ялавічыны, апетытныя наборы для студзеня і яшчэ шмат чаго смачнага. IMG_7932
Абслугоўвалі кліентаў магазіна прадаўцы Святлана Лабановіч і Святлана Шарабурава, Ніна Саўкіна і Ірына Узроўская. Узначальвала калектыў загадчыца Таццяна Захараўна Лімантава. Але ішоў час, і неўзабаве дах будынка пачаў «плакаць», вадой залівала гандлёвую залу і складское памяшканне, праз вялікія вокны ўнутр зімой шчаміўся холад, таму работнікі амаль не распраналіся. Ліквідаваць пашкоджанні і праводзіць рамонтныя работы адміністрацыя мясакамбіната не спяшалася, спасылаючыся на адсутнасць фінансавых сродкаў. І хутка будынак «пайшоў з малатка», а вызваленыя плошчы занялі больш плацежаздольныя арандатары. Узаемавыгадны гандаль стаў зручным як для чачаран, так і для прыватных прадпрымальнікаў. Цяпер тут можна заўсёды набыць і хлеб, і свежую мясную прадукцыю, і цукеркі, і тавары малочнай групы. Абы толькі ў кішэні нешта шапацела.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика