Супрацоўнік райгазеты “Чачэрскі веснік” выйграў галоўны прыз

IMG_7770
У ходзе святкавання 71-й гадавіны з дня вызвалення Чачэршчыны ад нямецкіх акупантаў на Замкавай гары ў хвіліне маўчання ўшанавалі памяць забітых, закатаваных і памерлых падчас вызваленчага руху ў Другой сусветнай вайне. Апошні прытулак знайшлі пад агульнай мемарыяльнай плітой рускія, украінцы, беларусы, казахі, узбекі. Іх подзвіг апеты ў вершах і песнях сучаснікаў, што гучалі ў гэты дзень па ўсёй Чачэршчыне. У межах мерапрыемства сіламі РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» быў праведзены турнір па більярду сярод членаў грамадскага аб’яднання.
Вызваліся ўдзельнічаць восем чалавек. Напачатку спаборніцтва канкурсанты «прыстраляліся» да шароў, патрымалі ў руках кій і толькі потым кінуліся ў бой. Па меры выбывання слабейшых шарэнга ігракоў радзела, і, нарэшце, у фінале засталіся толькі самыя моцныя – тыя, каму вельмі хацелася выбіцца ў лідары. У выніку фартуна ўсміхнулася супрацоўніку рэдакцыі раённай газеты «Чачэрскі веснік» Сяргею Пранкевічу, які выйграў галоўны прыз – электронную ўстаноўку буфер. Медрэгістратар цэнтральнай раённай бальніцы Вікторыя Казлова (адна з маладзейшых сапернікаў гэтага паядынку здаровага ладу жыцця) адваявала другое месца, а трэцім у азартнай сустрэчы фінішаваў майстар вытворчага навучання «Чачэрскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя» Яўген Булкін. Пераможцы атрымалі дыпломы адпаведных ступеняў і каштоўныя падарункі. Такім чынам, моладзь нашага раёна даказала, што «баявыя» дзеі бываюць не толькі на перадавой фронта, але і на бальярдным стале. І добра, калі асноўным механізмам аналагічных гарачых сутычак служыць не агнястрэльная зброя, а бяскрыўдны спартыўны інвентар.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика