ЯГО ВЕРНАЯ СПАДАРОЖНІЦА

IMG_7431Дзверы хаты жыхара аграгарадка Отар Пятра Афанасьевіча Кузьмянкова заўсёды адчынены і для родзічаў, і для суседзяў, і для заезджага госця. З радасцю сустракае мужчына на парозе дома і вясковага паштальёна. Шмат гадоў запар сюды пад інфармацыйнымі ветразямі карабля друкаванага перыядычнага выдання дастаўляецца раённая газета «Чачэрскі веснік». Жывёлавод з 40-гадовым працоўным стажам, у мінулым адзін з першых на Чачэршчыне фермераў, і раней цікавіўся мясцовымі навінамі, параўноўваў вынікі плёну калег з суседніх сельгаспрадпрыемстваў, а калі пайшоў на заслужаны адпачынак, лічыць неабходным даведвацца пра поспехі і вытворчыя дасягненні ў сельскай гаспадарцы, пацікавіцца жыццёвым лёсам землякоў.
Падпіску на раёнку 74-гадовы пенсіянер афармляе пастаянна, каб і ў такім сталым узросце трымаць руку на пульсе часу. Аўдавелы пяць гадоў таму Пётр Афанасьевіч бавіць восеньскія вечары з любімай газетай. Яго верная спадарожніца пра ўсё раскажа, усё растлумачыць, усім падзеліцца. А калектыў рэдакцыі шчыра дзячыць П.А.Кузьмянкову за прыхільнасць да раённага сродка масавай інфармацыі і давер падпісчыка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика