РУКІ ЯЕ ЗАЛАТЫЯ

IMG_7160
Малако справядліва называюць белым золатам – яно карыснае для здароўя чалавека, з’яўляецца прадуктам, што  прыносіць добры і стабільны прыбытак. А яго вытворчасцю займаюцца людзі,  якія  славяцца залатымі рукамі.  Адна з іх –  перадавы аператар машыннага даення ААТ «МатнявічыАгра» С.Добшыкава.
Святлана Васільеўна  кожны дзень у шматлікіх клопатах. Трэба не толькі падаіць  жывёлу, для чаго неабходна ведаць правілы эксплуатацыі даільнай апаратуры. Кожная рагуля патрабуе добрага догляду, а яшчэ пяшчоты.
Я вельмі люблю жывёлу. Вы не ўяўляеце, якія разумныя істоты мае каровы, і ў кожнай свой нораў, – гаворыць С.Добшыкава. – Работа, як ні кажы,  цяжкая. Але яна мне падабаецца.
Каб дасягнуць  добрых паказчыкаў, аператар машыннага даення  пільна сочыць за выкананнем правіл кармлення. Важна, каб рагулі дастаткова атрымлівалі бялкоў, вітамінаў і мінеральных рэчаў. Святлана Васільеўна пры неабходнасці і першую ветдапамогу акажа сваім падапечным.
Вынік яе нястомнай працы – сярэднесутачны надой  ад каровы складае 10,2 кг. Улічваючы, што яна працуе ў цаху раздою, гэта добры вынік.
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика