НАВОДЗІЛІ ПАРАДАК РАЗАМ

IMG_6349
Нібы вялікі мурашнік прадстаўлялі вуліцы горада ў мінулыя выхадныя. Гэта знак таго, што ўсе працоўныя калектывы актыўна выйшлі на раённы суботнік. Хто з граблямі, хто з венікам – кожны ўнёс своё пасільнае ўкладанне ў агульную справу чысціні. Загарэліся санітарным азартам і звычайныя жыхары, многія з іх таксама ўзяліся за інвентар і навялі парадак каля ўласных падворкаў. У парках, скверах і на прыдваравых участках стала значна святлей: і глядзець воку прыемней, і на жаночыя тонкія абцасікі не чапляецца апалае лісце. Хаця іншым разам так да сэрца шолах барвова-жоўтай коўдры! Але ўтульнасць і прыгажосць навакольнага асяроддзя важнейшыя за паэтычныя нататкі ўспрымальнай душы лірыка. Тым, хто яшчэ не да канца прыбраў каля сваіх домаўладанняў, калі ласка. Да першага снегу зрабіць гэта не позна!
Нагадваем, што сабраныя на суботніку грошы будуць накіраваны на добраўпарадкаванне Чачэрска.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика