Наша будучае – за таленавітай моладдзю

аша будучае – за таленавітай моладдзю, таму, як заўважыў старшыня райвыканкама І.І.Ком, неабходна надаваць вялікую ўвагу заахвочванню маладых і здольных. Іван Іванавіч прапанаваў падрыхтаваць рашэнне аб выдзяленні грашовых прэмій за выдатныя паказчыкі ў алімпіядах і разнастайных міжнародных, рэспубліканскіх і раённых конкурсах як вучням, так і іх настаўнікам. Гэта, лічыць старшыня, дасць штуршок для развіцця рознабаковых інтарэсаў і дасягнення высокіх вынікаў сярод моладзі. Нядрэнным было б ва ўстановах адукацыі весці спіс таленавітых вучняў, каб затым мець магчымасць прыцягнуць таленты назад на Чачэршчыну. Навучэнцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы трэба часцей выводзіць на сцэну, каб яны маглі раскрыць свае здольнасці, а для іх заахвочвання далучаць шэфаў, якія маглі б падтрымаць маладых і пачынаючых матэрыяльна.
Таксама на апаратнай нарадзе гаварылася аб асваенні грашовых сродкаў арганізацыямі і прадпрыемствамі да канца года, закраналіся пытанні, што датычаць аплаты насельніцтвам за камунальныя паслугі, надояў малака, незаконнага гандлю таварамі шырокага попыту на вёсках і інш.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика