У АВАНГАРДЗЕ КАЛЕКТЫВУ

Долготелес Дима
Пацвярджэнне таму, што «хто працуе, той і пануе», – добрыя вынікі і плён механізатара КСУП «РоўкавічыАгра» Дзмітрыя Даўгацелеса. Старанны аграрый у любы сезон палявых работ заўсёды наперадзе калоны працоўнага калектыву: ці то на сяўбе, ці на апрацоўцы глебы, ці на хлебных палетках. У гэтым годзе ён са сваім памочнікам Ігарам Ісачанкам заняў ганаровае першае месца сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў у раённым спаборніцтве, сабраўшы 1350 тон новага ўраджаю. Зараз Дзмітрый займаецца ворывам, рыхтуючы падмурак для сяўбы азімых культур. Важна адзначыць, што роўкавіцкі перадавік быў удзельнікам аднаго з этапаў маладзёжнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». І гэтага звання бацька дваіх дзяцей, трактарыст-машыніст першага класа заслугоўвае па праву.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика