“ГУКІ, ВОДАР ЗЯМЛІ РАДЗІННАЙ БУДЗЯЦЬ СТРУНЫ МАЁЙ ДУШЫ…”

У свет выйшла новае літаратурна-мастацкае выданне таленавітага паэта, члена Саюза пісьменнікаў, нашага земляка Міхася Болсуна. Зборнік, у які ўвайшлі вершы, напісанныя паэтам у апошнія два гады “Спатканне з поўдняй”, прысвечаны 850-годдзю Чачэрска. Як і ў папярэдніх кнігах, аўтар пранікнённа піша пра любоў да сваёй малой радзімы, прыгажосць яе прыроды. Некалькі вершаў прысвечаны калегам па пяру. Знойдзе чытач у зборніку і гумарыстычныя радкі.
На мінулым тыдні Міхась Болсун з візітам завітаў да землякоў. Некалькі экзэмпляраў “Спатканне з поўдняй” з рук аўтара атрымалі ў падарунак работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі, а таксама журналісты раёнкі, у якой калісьці Міхаіл Міхайлавіч пачынаў свой працоўны шлях.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика